Эліза і Клемянціна выдатна разумелі адна адну, арганізоўвалі гульні, дэкламацыі і нават тэатральныя пастаноўкі, ведалі на памяць песні Нямцэвіча, разам чыталі жыццё вялікіх людзей. Эліза Ажэшка згадвала, што яна вельмі кахала сваю сястру. Клемянціна мела здольнасць маляваць, таму яна малявала і выразала з паперы дамы, дрэвы, фігуры людзей і жывёл. Сёстры мелі аднолькавыя густы і нораў.
Зімой 1852 года Эліза страціла адзіную сястру. Гэта былі вельмі вялікія перажыванні для маладой дзяўчынкі.
Пахавана на могілках ў Залесна, недалёка ад Мількаўшчыны.