Эльжбета Каменская

Была самай блізкай асобай для пісьменніцы. Эліза Ажэшка вельмі яе любіла і мела з ёй глыбокія эмацыянальныя адносіны.

Бабуля Элізы Ажэшкі па маці, Эльжбета, шмат пацярпела з-за вальнадумства і адсутнасці якіх-небудзь рэлігійных практык у бацькі і дзядзькі Элізы. Старамодная, наіўная і пабожная бабуля не магла мірыцца з філасофскім мысленнем свайго зяця, хаця і паважаным. Адлнак потым успамінала яго заўсёды з пашанай і любоўю. Эліза Ажэшка слухала яе апавяданні пра бацьку, якія перарываліся цяжкімі ўздыхамі па яго заўчаснай смерці і пра яго рэлігійнае нявер’е. Бабуля паквазала Элізе партрэт бацькі і казала: “Памятай, што ты павінна быць падобнай на яго!”