Патрыятычнае стаўленне ўсяго свайго сямейства Эліза Ажэшка звязала з рыцарскай і патрыятычнай традыцыяй, распачатай яе дзедам. Ён быў афіцэрам напалеонаўскіх легіёнаў. Пісьменніца не ведала свайго дзеда, бо ён памёр да яе нараджэння. Аднак Вінцэнты Каменскі меў пастаяннае месца ў свядомасці Элізы Ажэшкі як стваральнік слаўнага патрыятычнага роду сям’і.
Некаторыя даследчыкі даказалі, што Вінцэнты Каменскі быў афіцэрам Рускай гвардыі. І, калі ў 1805 г. пачаліся ваенныя аперацыі супраць Напалеона, дзед Ажэшкі, спачатку курсант, пасля лейтэнант, мужна змагаўся супраць французаў і іх саюзнікаў на ўсіх франтах, на якія ён быў накіраваны. Тым не менш нельга выключаць гіпотэзу пра тое, што Эліза Ажэшка не ведала дакладнай праўды пра свайго дзеда. У адсутнасці нашчадкаў мужчынскага полу “позняя” ўнучка Вінцэнта Каменскага – Эліза Ажэшка – павінна была стаць не толькі спадчынніцай, але і рэалізатарам яго патрыятычных ідэалаў і літаратурных амбіцый.
Свайму дзеду Эліза адводзіла важную ролю ў стварэнні сваёй літаратурнай традыцыі. Эліза Ажэшка ў адным са сваіх аўтабіяграфічных запісаў, напісаных пасля гродзенскага пажару, успамінала: “У нашым доме існавала традыцыя чытаць і пісаць услед за дзедам маёй маці, які быў адным з тых, хто напісаў велізарны і вельмі цікавы рэвалюцыйны раман”.
У Вінцэнта Каменскага быў брат Ян (1780-1855), жанаты на Зофіі Лешняўскай,. Эліза Ажэшка часта наведвала іх падчас знаходжання ў пансіянаце ў Варшаве.