Станіслаў Нагорскі

У 1867 г. С.Нагорскі стаў мецэнатам Ажэшкі, каб дапамагчы выратаваць ад продажу Мількаўшчыну. На жаль, выратаванне аказалася немагчымым, і ў 1870 г. Мількаўшчына была набыта рускім палкоўнікам.

Нагорскі адыгрываў значную ролю ў жыцці Гродна. Шмат гадоў ён быў прэзідэнтам Гродзенскага дабрачыннага таварыства, Гарадскога крэдытнага таварыства, дарадцам у аддзяленні Дзяржаўнага банка, Таварыства для навучання моладзі і гарадской управы. Адносіны са Станіславам Нагорскім былі для Ажэшкі няпростымі. Шмат гадоў Эліза кахала гэтага чалавека. Адвакат Станіслаў Фелікс Нагорскі быў старэйшы за Элізу на 15 гадоў і быў жанаты. Але ў 1894 г..,пасля смерці жонкі Нагорскага, яна бярэ з ім шлюб. Шчасце было кароткім. 12 снежня 1896 г. Станіслаў Нагорскі раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу.

14 снежня адбылося пахаванне, якога Гродна не бачыў. У ім прынялі ўдзел натоўпы людзей розных сацыяльных сфер, канфесій і нацыянальнасцяў.

Нагорскі быў пахаваны на каталіцкіх могілках у Гродне.