Сямейнае дрэва сям'і Элізы Ажэшкі

Родионова Елизавета Алексеевна

Культурный рекламный бриф: управление брендом или управление брендом

Митрошина Анастасия Валерьевна

Па высланні Пятра ў Сыбір, Эліза вярнулася ў Мількаўшчыну. Яе дзень праходзіў вельмі насычана.

Бенедыкт Паўлоўскі

Бенедыкт Паўлоўскі (1810-1844) – бацька Элізы

Францішка Паўлоўская (Каменьска, Відацкая)

Францішка Паўлоўская (Каменьска, Відацкая) (1814-1878) – маці Элізы

Пётр Ажэшка

Пётр Ажэшка (1823-1874) – першы муж Элізы

Станіслаў Нагорскі

Станіслаў Нагорскі (1826-1896) – другі муж Элізы Ажэшкі

Ян Паўлоўскі

Ян Паўлоўскі – дзед Элізы па бацькоўскай лініі, бацька Бенэдыкта Паўлоўскага.

Барбара Паўлоўская (Навіцкая)

Барбара Паўлоўская (Навіцкая) – бабуля Элізы па бацькоўскай лініі, маці Бенэдыкта Паўлоўскага

Анджэй Паўлоўскі

Дзядзька Элізы па бацькоўскай лініі, страэйшы брат Бенэдыкта Паўлоўскага.

Ян Паўлоўскі

Дзядзька Элізы па бацькоўскай лініі, малодшы брат Бенэдыкта Паўлоўскага

Эльжбета Каменская

Эльжбета Каменская (Кашубска, 1780 – ?) – бабуля Элізы па мацярынскай лініі, маці Францішкі Паўлоўскай

Вінцэнты Каменскі

Вінцэнты Каменскі (1784-1838) – дзед Элізы па мацярынскай лініі, бацька Францішкі Паўлоўскай

Канстантын Відацкі

Канстантын Відацкі (1821-1875) – айчым Элізы, другі муж Францішкі Паўлоўскай карыстаўся гербам Корчак

Клемянціна Паўлоўская

Клемянціна Паўлоўская (1838-1852)– старэйшая сястра Элізы

Ян Відацкі

Ян Відацкі (1851-1858) – малодшы брат Элізы

Родионова Елизавета Алексеевна

Культурный рекламный бриф: управление брендом или управление брендом

Па высланні Пятра ў Сыбір, Эліза вярнулася ў Мількаўшчыну. Яе дзень праходзіў вельмі насычана. Яна ўставала ў шэсць гадзін і пачынала дзень з доўгай прагулкі. Пасля вяртання чытала кнігі, вывучала прыроду, фізіялогію, гісторыю і геаграфію. Шмат пісала.

Яна ўяўляла сабе невысокія хаціны і бледныя постаці сялян, з якімі ўпершыню сустрэлася ў Людвінаве. Разам з імі яна адчувала голад і галечу, чула плач, смех і скаргі. Галасы, твары. жэсты, лёсы гэтых людзей трэба было лавіць, спыняць і пераносіць на паперу. Пакой для працы быў мэбляваны сціпла: стол, завалены кнігамі, асветлены вялікай лямпай, альбомы на стале, некалькі крэслаў вакол стала і цэлая куча травы, збожжа і кветак, раскіданых усюды: ў бутэльках, келіхах і вазах.

Адчуваўся пах свежаскошанага лугу. У спецыяльным сшытку яна захоўвала сухія расліны, палявыя і лясныя кветкі, якія не страцілі ні колеру, ні паху. Яна прыносіла гэтыя трафеі з працяглых прагулак. Старанна запісвала польскія, беларускія і нават лацінскія назвы кветак і траў. Нават з заплюшчанымі вачыма магла зразумець па форме лісця ці ігліцы, якія гэта дрэвы і хмызнякі.

Митрошина Анастасия Валерьевна

Па высланні Пятра ў Сыбір, Эліза вярнулася ў Мількаўшчыну. Яе дзень праходзіў вельмі насычана.

Па высланні Пятра ў Сыбір, Эліза вярнулася ў Мількаўшчыну. Яе дзень праходзіў вельмі насычана. Яна ўставала ў шэсць гадзін і пачынала дзень з доўгай прагулкі. Пасля вяртання чытала кнігі, вывучала прыроду, фізіялогію, гісторыю і геаграфію. Шмат пісала.

Бенедыкт Паўлоўскі

Бенедыкт Паўлоўскі (1810-1844) – бацька Элізы

Бацька пісьменніцы Бенедыкт Паўлоўскі карыстаўся гербам Корвін і паходзіў з Кіеўскай вобласці. Там знаходзіўся радавы маёнтак Паўлаўка. Ён быў сур’ёзным і ўраўнаважаным, закаханым у юрыдычныя і філасофскія кнігі.

Пераехаўшы ў Літву, Бенедыкт Паўлоўскі стаў адвакатам гарадскога суда ў Слоніме, а потым займаў розныя юрыдычныя пасады ў Гродне. Яго ўсюды паважалі. Ён ажаніўся на багатай шляхцянцы Тэрэзе Бажэнцкай. Пасля яе смерці Бенедыкт Паўлоўскі стаў гаспадаром прыгожага маёнтка Мількаўшчына.

У 1837 годзе Бенедыкт Паўлоўскі ажаніўся на Францішцы Каменскай, дачцы былога лейтэнанта гвардыі Яго Імператарскай Вялікасці Вінцэнта Каменскага, уладальніка маёнтка Міхайлаўка каля Мастоў. Ад гэтага шлюбу ў 1938 годзе нарадзілася дачка Клемянціна, а праз тры гады, 25 мая (6 чэрвеня па новым стылі) 1841 г. – другая дачка Эльжбета (Эліза Ажэшка).

Бенедыкт Паўлоўскі быў вальнадумцам і належаў да аднаго з масонскіх ложаў у Літве. У 1818 г. Бенедыкт Паўлоўскі быў чаляднікам, а ў 1819 г. гаспадаром гродзенскага ложа “Сябры чалавецтва”. У 1820 г. бацька Элізы Ажэшкі працаваў адвакатам Гродзенскага Генеральнага суда, быў актыўным членам ложы “Школа Сакрата”.

28 лістапада 1843 г. Бенедыкт Паўлоўскі раптоўна памёр ад “паралічу”. Эліза Ажэшка прыпісала свайму бацьку значны ўплыў на яе жыццё і фарміраванне асноўных рыс уласнай асобы. Пасля смерці Бенедыкта Паўлоўскага засталася багатая бібліятэка з некалькіх тысячаў прац, пераважна навуковых, і калекцыя карцін, якая складалася з больш за сто палотнаў, некаторыя з якіх мелі высокую мастацкую каштоўнасць.

Пахаваны на могілках ў Залесна, недалёка ад Мількаўшчыны.

Францішка Паўлоўская (Каменьска, Відацкая)

Францішка Паўлоўская (Каменьска, Відацкая) (1814-1878) – маці Элізы

Францішка была адзінай дачкой былога лейтэнанта гвардыі Яго Імператарскай Вялікасці Вінцэнта Каменьскага, уладальніка маёнтка Міхайлаўка і Эльжбеты Каменьскай (Кашубскай).

Будучы жонкай Бенедыкта Паўлоўскага, нарадзіла дачок Клеменціну і Элізу. Размаўляла з дачкамі толькі па-французску, вучыла Клеменціну граць на фартэпіяне. Яна была вельмі прыгожай і свецкай асобай. Але Эліза ніколі не адчувала сябе цалкам спакойна ў прысутнасці маці. Па словах самой пісьменніцы, яе маці “наогул была даволі дэспатычнай”, на працягу ўсяго жыцця вельмі высакародна-польскай патрыёткай. Не была маці ў захапленні ад першых пробаў пяра маленькай Элізы. Толькі у апошнія гады жыцця маці адносіны паміж ёй і дачкой крыху пацяплелі і Францішка Паўлоўская паволі змірылася з літаратурнай дзейнасцю дачкі.

Францішка Паўлоўская аўдавела вельмі маладой і у 1849 годзе выйшла замуж за памешчыка Канстантына Відацкага, ад якога нарадзіла сына Яна.

Пахавана ў Гродне на каталіцкіх могілках.

Пётр Ажэшка

Пётр Ажэшка (1823-1874) – першы муж Элізы

Пётр Ажэшка быў знаёмым айчыма Элізы – Канстантына Відацкага. Эліза была адзінай дачкой багатай сям’і, адной з самых багатых нявест і была абыякавай за каго выходзіць замуж. Пётр Ажэшка спадабаўся ёй больш за астатніх па знешнім выглядзе і спосабе танцаў. Элізу цікавілі мясціны Людвінава каля Кобрына, дзе жыў Пётр Ажэшка, даволі аддаленыя ад Гродна, а таксама ёй падабаліся яго бездакорныя і ветлівыя манеры.

Спадарыня Эліза Ажэшка хацела як мага хутчэй пачаць сваё дарослае жыццё і стаць незалежнай, атрымаць права распараджацца сваім домам і сабой. Пятру было 35 гадоў, ён быў высокі, прыгожы, светлы, з густымі, вельмі кучаравымі валасамі, ён грацыёзна танцаваў, знаходжанне ў яго кампаніі было лёгкім, ветлівым і даволі вытанчаным.

Вянчанне 17-гадовай Элізы і Пятра Ажэшкі адбылося 21 студзеня 1858 г. у бернардынскім касцёле ў Гродне. Праз некалькі тыдняў пасля вяселля жаніх і нявеста правялі ў Гродне, прыняўшы шмат візітаў, а потым адправіліся ў Людвінава, уладанне Пятра Ажэшкі ў Кобрынскім раёне, у 40 мілях ад Гродна.
Эліза Ажэшка правяла гады ў Людвінове з пачатку 1858 да канца 1863 года. Пісьменніца назвала тую эпоху жыцця сваім універсітэтам. Напачатку адносіны Элізы Ажэшкі з мужам былі прыязныя, без настрояў, але і без разладу, з жаданнем дапамагчы адзін аднаму ўпрыгожыць дом і жыццё. Аднак ідылія ў адносінах Пятра і Элізы доўжылася не доўга. Пісьменніца адчувала патрэбу ў працы і творчасці. У 1862 г. Эліза Ажэшка разам з братам Пятра Фларыянам заснавалі вясковую школу.

У паўстанні 1863 г. Пётр Ажэшка дзейнічаў хутчэй як “разважлівы” чалавек. Аб тым, што Траугут быў у яго доме, Пётр Ажэшка паведаміў уладам, толькі на наступны дзень пасля яго ад’езду. Нават такое ўмеранае стаўленне не выратавала Пятра Ажэшку. Яго арыштавалі, а пазней ён быў накіраваны ў Пермскую губерню. Эліза Ажэшка не паехала за мужам у Сібір, бо, як згадала, не кахала яго, але потым прызнала, што гэта была яе значнай этычнай памылкай.

Пётр Ажэшка вярнуўся з эміграцыі ў краіну ў выніку амністыі у маі 1867 г., і, як і ўсе выгнаннікі з Літвы, не мог жыць на радзіме і мусіў ехаць у Польшчу. У пасведчанні аб смерці Пятра Ажэшкі, якое захавалася да нашых дзён, гаворыцца, што ён памёр у евангельскім шпіталі ў Варшаве ў ноч з 25 на 26 жніўня 1874 года.

Эліза Ажэшка адзначыла, што шлюб, які заключаўся вельмі рана, не прынёс ёй шчасця, бо яму не хапала двух асноў: узаемнай прыхільнасці і дзяцей. Гэта стала прычынай таго, што Эліза Ажэшка вырашыла скасаваць сакрамэнт шлюбу ў Каталіцкай Царкве і атрымаць развод. У выніку рашэння царкоўнага суда Эліза Ажэшка магла вярнуцца да дзявочага прозвішча, але ёй было шкада літаратурных дасягненняў пад прозвішчам Ажэшка, і таму, нават пасля другога шлюбу, ў літаратуры яна засталася пад імем першага мужа.

Станіслаў Нагорскі

Станіслаў Нагорскі (1826-1896) – другі муж Элізы Ажэшкі

У 1867 г. С.Нагорскі стаў мецэнатам Ажэшкі, каб дапамагчы выратаваць ад продажу Мількаўшчыну. На жаль, выратаванне аказалася немагчымым, і ў 1870 г. Мількаўшчына была набыта рускім палкоўнікам.

Нагорскі адыгрываў значную ролю ў жыцці Гродна. Шмат гадоў ён быў прэзідэнтам Гродзенскага дабрачыннага таварыства, Гарадскога крэдытнага таварыства, дарадцам у аддзяленні Дзяржаўнага банка, Таварыства для навучання моладзі і гарадской управы. Адносіны са Станіславам Нагорскім былі для Ажэшкі няпростымі. Шмат гадоў Эліза кахала гэтага чалавека. Адвакат Станіслаў Фелікс Нагорскі быў старэйшы за Элізу на 15 гадоў і быў жанаты. Але ў 1894 г..,пасля смерці жонкі Нагорскага, яна бярэ з ім шлюб. Шчасце было кароткім. 12 снежня 1896 г. Станіслаў Нагорскі раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу.

14 снежня адбылося пахаванне, якога Гродна не бачыў. У ім прынялі ўдзел натоўпы людзей розных сацыяльных сфер, канфесій і нацыянальнасцяў.

Нагорскі быў пахаваны на каталіцкіх могілках у Гродне.

Ян Паўлоўскі

Ян Паўлоўскі – дзед Элізы па бацькоўскай лініі, бацька Бенэдыкта Паўлоўскага.

Прапаршчык Пяцігорскага, пазней капітан Пінскага раёна, жыў з сям’ёй на Піншчыне, пазней усе пераехалі ў Валынь.

Барбара Паўлоўская (Навіцкая)

Барбара Паўлоўская (Навіцкая) – бабуля Элізы па бацькоўскай лініі, маці Бенэдыкта Паўлоўскага

Жыла з сям’ёй на Піншчыне, пазней пераехалі ў Валынь.

Анджэй Паўлоўскі

Дзядзька Элізы па бацькоўскай лініі, страэйшы брат Бенэдыкта Паўлоўскага.

Самы старэйшы брат бацькі Элізы– Бенедыкта Паўлоўскага, Анджэй Паўлоўскі, меў вельмі “рагатую душу”. Анджэй прадстаўляў тып бойкага вар’ята і авантурнага шляхціца, ён загінуў у дуэлі.

Ян Паўлоўскі

Дзядзька Элізы па бацькоўскай лініі, малодшы брат Бенэдыкта Паўлоўскага

Быў чалавекам з мастацкімі памкненнямі, крыху жывапісцам, крыху збіральнікам твораў мастацтва.

Брат Бенедыкта Ян, маладзейшы на некалькі гадоў, быў чалавекам з мастацкімі памкненнямі, крыху жывапісцам, крыху збіральнікам твораў мастацтва, але з-за вялікай нервовасці і ўнутранага ўзрушэння ён не змог развіцца і выкарыстоўваць яго таленты.

Намаляваў вядомыя партрэты бацькоў Элізы, якія віселі ў яе кабінеце ў Гродне.

Эльжбета Каменская

Эльжбета Каменская (Кашубска, 1780 – ?) – бабуля Элізы па мацярынскай лініі, маці Францішкі Паўлоўскай

Была самай блізкай асобай для пісьменніцы. Эліза Ажэшка вельмі яе любіла і мела з ёй глыбокія эмацыянальныя адносіны.

Бабуля Элізы Ажэшкі па маці, Эльжбета, шмат пацярпела з-за вальнадумства і адсутнасці якіх-небудзь рэлігійных практык у бацькі і дзядзькі Элізы. Старамодная, наіўная і пабожная бабуля не магла мірыцца з філасофскім мысленнем свайго зяця, хаця і паважаным. Адлнак потым успамінала яго заўсёды з пашанай і любоўю. Эліза Ажэшка слухала яе апавяданні пра бацьку, якія перарываліся цяжкімі ўздыхамі па яго заўчаснай смерці і пра яго рэлігійнае нявер’е. Бабуля паквазала Элізе партрэт бацькі і казала: “Памятай, што ты павінна быць падобнай на яго!”

Вінцэнты Каменскі

Вінцэнты Каменскі (1784-1838) – дзед Элізы па мацярынскай лініі, бацька Францішкі Паўлоўскай

Патрыятычнае стаўленне ўсяго свайго сямейства Эліза Ажэшка звязала з рыцарскай і патрыятычнай традыцыяй, распачатай яе дзедам. Ён быў афіцэрам напалеонаўскіх легіёнаў. Пісьменніца не ведала свайго дзеда, бо ён памёр да яе нараджэння. Аднак Вінцэнты Каменскі меў пастаяннае месца ў свядомасці Элізы Ажэшкі як стваральнік слаўнага патрыятычнага роду сям’і.

Некаторыя даследчыкі даказалі, што Вінцэнты Каменскі быў афіцэрам Рускай гвардыі. І, калі ў 1805 г. пачаліся ваенныя аперацыі супраць Напалеона, дзед Ажэшкі, спачатку курсант, пасля лейтэнант, мужна змагаўся супраць французаў і іх саюзнікаў на ўсіх франтах, на якія ён быў накіраваны. Тым не менш нельга выключаць гіпотэзу пра тое, што Эліза Ажэшка не ведала дакладнай праўды пра свайго дзеда. У адсутнасці нашчадкаў мужчынскага полу “позняя” ўнучка Вінцэнта Каменскага – Эліза Ажэшка – павінна была стаць не толькі спадчынніцай, але і рэалізатарам яго патрыятычных ідэалаў і літаратурных амбіцый.

Свайму дзеду Эліза адводзіла важную ролю ў стварэнні сваёй літаратурнай традыцыі. Эліза Ажэшка ў адным са сваіх аўтабіяграфічных запісаў, напісаных пасля гродзенскага пажару, успамінала: “У нашым доме існавала традыцыя чытаць і пісаць услед за дзедам маёй маці, які быў адным з тых, хто напісаў велізарны і вельмі цікавы рэвалюцыйны раман”.

У Вінцэнта Каменскага быў брат Ян (1780-1855), жанаты на Зофіі Лешняўскай,. Эліза Ажэшка часта наведвала іх падчас знаходжання ў пансіянаце ў Варшаве.

Канстантын Відацкі

Канстантын Відацкі (1821-1875) – айчым Элізы, другі муж Францішкі Паўлоўскай карыстаўся гербам Корчак

Уладальнік маёнтrаў Румлёва і Гнайніца ў Гродне, а таксама Янаполя ў кобрыньскім павеце.

Быў маладым і прыгожым чалавекам, сынам заможнага грамадзяніна з паўднёвых раёнаў Гродзенскай губерніі. Калі ажаніўся на Францішцы, часта прыносіў дзяўчатам цукеркі і ветліва размаўляў з імі. Ён быў гаваркі і вясёлы, вельмі адукаваны … Гэта быў сумленны і адукаваны чалавек.

Клемянціна Паўлоўская

Клемянціна Паўлоўская (1838-1852)– старэйшая сястра Элізы

Эліза і Клемянціна выдатна разумелі адна адну, арганізоўвалі гульні, дэкламацыі і нават тэатральныя пастаноўкі, ведалі на памяць песні Нямцэвіча, разам чыталі жыццё вялікіх людзей. Эліза Ажэшка згадвала, што яна вельмі кахала сваю сястру. Клемянціна мела здольнасць маляваць, таму яна малявала і выразала з паперы дамы, дрэвы, фігуры людзей і жывёл. Сёстры мелі аднолькавыя густы і нораў.

Зімой 1852 года Эліза страціла адзіную сястру. Гэта былі вельмі вялікія перажыванні для маладой дзяўчынкі.

Пахавана на могілках ў Залесна, недалёка ад Мількаўшчыны.

Ян Відацкі

Ян Відацкі (1851-1858) – малодшы брат Элізы

Ад другога шлюбу Францішкі Паўлоўскай і Канстантына Відацкага ў Элізы быў малодшы брат Ян Відацкі, які нарадзіўся за год да яе ад’езду на вучобу ў Варшаву. На жаль, Ян Відацкі памёр хутка, неўзабаве пасля вяртання Элізы Ажэшкі.

Эліза вельмі сумавала па страце, хаця амальі не ведала свайго зводнага брата.

Пахаваны ў Гродне на каталіцкіх могілках.