Эліза Ажэшка

Вітаем вас на старонцы, прысвечанай знакамітай пісьменніцы і асобе - Элізе Ажэшцы (1841-1910).


Матэрыялы сайта знаёмяць з Э.Ажэшкай, як постаццю беларускай і польскай культуры ХІХ-пачатку ХХ стст., асобаю, якая была жывой мудрасцю і чулым сэрцам цэлай эпохі”(Ю.Катарбінскі).

Змест сайта дазваляе зрабіць, як першаснае знаёмства з пісьменніцай, так і істотна пашырыць свае веды пра яе жыццё і дзейнасць, накірункі навуковых даследаванняў, мемарыялізацыю, асветніцтва і турызм, звязаныя з жыццём і духоўнай спадчынай выбітнай культурнай дзеячкі.

Навіны

Падзеі

Сучаснікі

Жыццё і дзейнасць Э. Ажэшкі складалася з кантактаў з вялікай колькасццю дзеячаў культуры, навукі, грамадскай і палітычнай актыўнасці, а таксама “простых” жыхароў тых мясцін, дзе жыла пісьменніца, асабліва – жыхароў Гродна.

Актыўная жыццёвая пазіцыя Э. Ажэшкі, шырыня мыслення, вялікая здольнасць і прага да ўсведамлення і прадукцыйнага выкарыстання найноўшых грамадскіх ідэй, уключала дзеячку ў гушчар палітычных, грамадскіх і культурных падзей і працэсаў.

На дадзенай старонцы вы даведаецеся пра людзей, якія адыгралі значную ролю ў жыцці славутай пісьменніцы.

Мясціны

Памяць

Відэа-вандроўка шляхам Элізы Ажэшка ў Гродне

“Шляхам Элізы Ажэшка“ У Гродне Эліза Ажэшка правяла большую частку свайго жыцця. Пазнаёміцца з Гродна з перспектывы асабістай гісторыі ў ім Элізы Ажэшка запрашае наш фільм.

Людзі і кветкі над Неманам (1888-1891)

У 1888 годзе на старонках навукова-этнаграфічнага часопіса “Вісла” быў надрукаваны нарыс Элізы Ажэшкі “Людзі і кветкі над Нёманам”.

«Хам» (1888)

«Хам» (1888) – гэта псыхалягічны раман, дзеянніякога адбываюцца ў рэаліях і краявідах беларускай вёскі каля Нёмана ў XIX стагодздзі

Творы

Аб праекце

Дадзены інфармацыйны стэнд быў створаны пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы нясе выключную адказнасць за змест гэтага стэнда, які не абавязкова адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.