Рамуальд Траугутт

Рамуальд Траугутт (1826-1864) – палітычны і ваенны дзеяч, польскі рэвалюцыянер

Удзельнічаў у паўстанні 1863 года. Станоўчымі вынікамі гэтага паўстання былі: ліквідацыя рэшткаў прыгоннага права, праведзена сялянская рэформа, адбылося ўзмацненне нацыянальнай самасвядомасці на беларускіх землях.

Са сваім атрадам Траугутт знаходзіўся ў Людвінава, дзе быў маёнтак Ажэшкаў і куды прыехала маладая Эліза са сваім мужам Пятром. Хворы і ранены Траугутт хаваўся ў доме Ажэшкаў, а сама Эліза дапамагля вывезці кіраўніка паўстанчага атрада праз граніцу. За гэта Петр Ажэшка быў высланы ў Пермскую губернію.

У сакавіку 1864 г. Траугутт быў арэштаваны у Варшаве. Знаходзіўся ў зняволенні пад судом у Варшаўскай цытадэлі. У абмен на змякчэнне прысуду адмовіўся выдаць сваіх аднадумцаў, якія заставаліся на волі. 19 ліпеня 1864 года Рамуальд Траўгут быў пазбаўлены ўсіх чыноў і ўзнагарод і прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. 5 жніўня 1864 года Траугутт быў павешаны разам з іншымі членамі польскага падпольнага ўрада.




Марыя Абрэмбская (Сямашка)
Марыя Абрэмбская (Сямашка) (1853-1916) - памочніца, ...
Аляксандр Тальгейм
Аляксандр Тальгейм (1873-1937) – урач, сябар, паплеч...
Антоні Каменскі
Антоні Каменскі (1860-1933) – польска-беларускі жыва...
Эльвіра (Міхаіл) Францавіч Андрыёллі
Эльвіра (Міхаіл) Францавіч Андрыёллі (1836-1893) – м...