Людзі і кветкі над Неманам (1888-1891)
У 1888 годзе на старонках навукова-этнаграфічнага часопіса “Вісла” быў надрукаваны нарыс Элізы Ажэшкі “Людзі і кветкі над Нёманам”. Назва твору вельмі трапна ўказвае на сутнасць апавядання. Нікога не можа пакінуць абыякавым, з якім глыбокім замілаваннем ставілася пісьменніца да простых людзей, цаніла іх здольнасці, станоўчыя рысы характару. Сваім глыбокім унутраным пачуццём яна пранікала ў іх светапогляд і заўважала ў ім падабенства са светам навакольнай прыроды.
Сялян яна параўноўвала з кветкамі, разгледзела ў іх высакордныя рысы характару, годнасць, жыццёвую мудрасць. Нарысы “Людзі і кветкі над Нёманам” – гэта наватарскі твор, які паўстаў на стыку літаратуры і мовазнаўства, этналогіі, фалькларыстыкі, народнай медыцыны і батанікі. Гісторыі з жыцця, характарыстыка раслін і фотоздымкі гэтага выдання зацікавяць кожнага, хто захоча апынуцца у 19 стагоддзі разам з Элізай Ажэшка.
У галодныя гады (1866)
Першай працай Э.Ажэшкі, якая была надрукавана, было апавяданне “У галодныя гады”
Над Нёманам (1887)
Раман Элізы Ажэшкі апісвае панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гародні і Вільні пасля паўстання 1863—1864 гадоў
Людзі і кветкі над Неманам (1888-1891)
У 1888 годзе на старонках навукова-этнаграфічнага часопіса “Вісла” быў надрукаваны нарыс Элізы Ажэшкі “Людзі і кветкі над Нёманам”.
“Шляхам Элізы Ажэшка“ У Гродне Эліза Ажэшка правяла большую частку свайго жыцця. Пазнаёміцца з Гродна з перспектывы асабістай гісторыі ў ім Элізы Ажэшка запрашае наш фільм.