Эльвіра (Міхаіл) Францавіч Андрыёллі

Эльвіра (Міхаіл) Францавіч Андрыёллі (1836-1893) – мастак, удзельнік польскага паўстання 1863 г.

Андрыёллі ўзбагаціў сваімі шэдэўрамі тры рамана Элізы Ажэшкі – «Мэір Эзафовіч», «Дзюрдзі» і «Нізіны».

Знаёмства мастака і пісьменніцы адбылося прыкладна ў 1877 г. у працэсе падрыхтоўкі да публікацыі рамана «Мэір Эзафовіч» у тыднёвіку «Каласы» і працягвалася да канца жыцця мастака. Іх сустрэча паклала пачатак своеасабліваму творчаму саюзу. На працягу васьмі гадоў (1877-1885) Андрыёлі працаваў з творамі Ажэшкі. Яго графіка жыве разам з яе тэкстамі і дагэтуль, і пачатак гэтага тандэму – слова і мастацкай выявы, пакладзена было менавіта ў рамане «Мэір Эзафовіч» (1877-1878). Мастаку адразу спадабаўся твор. Яго цудоўныя гравюры дапаўняюць тэкст знешнімі рысамі герояў, іх мастацкімі выявамі, дзіўна і дакладна адгаданыя мастаком. Нездарма менавіта вобразы, створаныя Андрыёллі, выкарыстоўваюць кожны раз пры перавыданні рамана. Ілюстрацыі мастака не проста суправаджаюць сюжэт твора. Яны развіваюць яго з дапамогай мастацкіх сродкаў.

З карэспандэнцыі пісьменніцы вядома, што Э.Андрыёлі быў сярод запрошаных гасцей на яе творчым юбілеі ў Гродне ў 1891 г., дзе ён быў здзіўлены «каралеўскім сцэнарыем» ўрачыстасці.




Родионова Елизавета Алексеевна
По сути, стимулирование коммьюнити экономит стратеги...
Людвіг Маркавіч Заменгоф
Людвіг Маркавіч Заменгоф (1859-1917 г.) - лекар, аўт...
Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч (1840-1900) – паэт, удзельнік рэ...
Іосіф Касцялкоўскі
Іосіф Касцялкоўскі (1833-1895) – урач, блізкі сябар ...