М.Канапніцкая

М.Канапніцкая (1842-1910) – польская пісьменніца-паэт, блізкая сяброўка Э.Ажэшкі

Канапніцкую шмат у чым параўноўвалі з сяброўкай. На год маладзейшая, чым Ажэшка, разам вучыліся ў пансіянаце сясцёр сакраменток ў Варшаве (1852-1857), атрымалі поспех ў літаратуры і прызнанне чытачоў, абедзве памерлі ў 1910 годзе.

Сяброўства дзвюх жанчын пачалося з ліста Э.Ажэшкі ў рэдакцыю «Каласоў» ў 1877 годзе з просьбай выслаць ёй адрас аўтара вершаў, якія часта публікаваліся на старонках часопіса ў апошнія гады. Адразу пасля першай перапіскі стала зразумела, што жанчыны знаёмыя адна з адной. Эліза Ажэшка – гэта старэйшая на год Зюня Паўлоўская, а Марыя Канапніцкая – маладая Маня Васілоўская, якія разам вучыліся ў Варшаўскім пансіёне. Вядомая пісьменніца падтрымлівае пачынанні Марыі, дае парады і высылае яе вершы на рэцэнзію іншым пісьменнікам: «Канапніцкая вельмі хутка ідзе наперад, становіцца вядомай і любімай, але я крыху за яе баюся. Нягледзячы на свае трыццаць з невялікім гадоў і шасцёра дзяцей, яна занадта маладая, мяккая і гнуткая з-за сваёй паэтычнай уражлівасці, трохі наіўная, таму што зусім не ведае свету, акрамя сваёй вёскі, у якой жыла. Ёй вельмі лёгка спатыкнуцца і сысці з правільнага шляху, з якога пачала, а ўплывы, якія яе атачаюць – не зусім правільныя».

Марыя Канапніцкая напісала шмат літаратурна-крытычных артыкулаў пра творы польскіх аўтараў. Сярод іх і пра апавяданні паважанай ёю Элізы Ажэшкі: «Панна Антаніна», «Раманава», «У зімовы вечар», пра раман «Хам». Канапніцкая сцвярджае, што для Ажэшкі трэба было «больш сілы сардэчнай, чым сілы пяра», каб напісаць такія творы. Таму і яе аўтарытэт у літаратурным асяроддзі быў вельмі выключным.

У 1880 г. Ажэшка адкрывае ўласную выдавецкую фірму ў Вільнюсе. Канапніцкая просіць сяброўку апублікаваць у першых жа нумарах свае супярэчлівыя «Драматычныя урыўкі» і «З мінулага» («Fragmenty» і «Z przeszłości»). Рызыкуючы, Ажэшка публікуе гэтуя працы і яшчэ больш выклікае на сябе гнеў мясцовых уладаў.

Э.Ажэшка была вернай памочніцай і прыяцельніцай М.Канапніцкай, арганізатарам яе юбілеяў (шасцідзесяцігоддзе і дваццаць пяць гадоў творчай дзейнасці) ў Кракаве і Львове. Па прапанове Ажэшкі былі сабраныя сродкі на падарунак Марыі Канапніцкай – уласны дом у Жарноўцы.

Феміністкі, экстраваганткі, скандалісткі – Ажэшка і Канапніцкая -ўяўляюць біяграфію цэлага пакалення жанчын, і адначасова яны – індывідуалісткі, моцныя асобы.




Родионова Елизавета Алексеевна
По сути, стимулирование коммьюнити экономит стратеги...
Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч (1840-1900) – паэт, удзельнік рэ...
Іосіф Касцялкоўскі
Іосіф Касцялкоўскі (1833-1895) – урач, блізкі сябар ...
Генрых Сянкевіч
Генрых Сянкевіч (1846-1916) – польскі пісьменнік, ла...