Адкрыццё турыстычнага маршрута Гродна Элізы Ажэшка
Адкрыццё турыстычнага маршрута Гродна Элізы Ажэшка

21 ліпеня 2021 г. у 12.00 каля помніка Элізе Ажэшка (скрыжаванне вуліц Ажэшка / Тэлеграфная) адбудзецца
сімвалічнае адкрыццё турыстычнага маршрута Гродна Элізы Ажэшка.
Турыстычны маршрут адзначаны інфармацыйнымі табліцамі.
Гэта зроблена ў рамах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны
Элізы Ажэшка і Людвіга Заменгофа ў Гродне і Беластоку», фінансаванай з Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства Польшча-Беларусь-Украіна на 2014-2020 гг.
Сардэчна запрашаем!