Флорьяново

Свой апошні летні адпачынак Э.Ажэшка правяла ў маёнтку Бохвіцаў Фларыянава.


Свой апошні летні адпачынак Э.Ажэшка правяла ў маёнтку Бохвіцаў Фларыянава.

У вёсцы Фларыянава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці размешчана старадаўняя сядзіба. Сын вядомага філосафа і пісьменніка Фларыяна Бохвіца – Ян Атон Бохвіц пабудаваў там раскошную сядзібу і стварыў раскошны парк. Сам Ян Бохвіц быў выбітнай асобай, прайшоў Крымскую вайну, удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 года.

На час лета гаспадар здаваў пакоі адпачываючым. Сярод людзей, якія гасцілі ў Бохвіцаў, былі такія знакамітыя людзі, як Уладзіслаў Рэймант, Генрых Нусбаум, Юзаф і Люцына Катарбінскія, а таксама Эліза Ажэшка, якая ў 1908 годзе абрала гэтае месца для свайго адпачынку і чыё знаходжанне тут зацягнулася да 1909 года. Яе лісты аб адносінах да сына ўладальніка сядзібы Тадэвуша пасля былі выдадзеныя 300-старонкавым томам. Сёння у гэтай вёсцы захаваўся дуб, пасаджаны пісьменніцай разам з У.Рэймантам. У 1915 г. гаспадар Ян Бохвіц памёр і маёнтак перайшоў да яго сына Тадэвушу. Тадэвуш вельмі захапляўся гісторыяй і журналістыкай. Ён сабраў вялікую бібліятэку, у якой, як сцвярджаюць гісторыкі, знаходзіліся асобнікі ўсіх часопісаў, якія выдаваліся на той момант ва ўсім свеце.

Сённяў сядзібе захаваўся старадаўні неагатычны ўваход з чырвонай цэглы, за якім хаваецца вялікі двухпавярховы дом з дрэва. Усяго дом налічваў 19 пакояў. У сядзібе нават была пляцоўка для кракета. Парк вакол дома быў сапраўды унікальны, ў якім растуць рэдкія віды дрэў і хмызнякоў.

http://museums.by/muzei/muzei-g-bresta-i-brestskoy-oblasti/usadba-vo-fleryanovo/