Аляксандр Тальгейм

Аляксандр Тальгейм (1873-1937) – урач, сябар, паплечнік Э.Ажэшкі

З 1905 года працаваў ў абшчыне сёстраў міласэрнасці “Чырвоны крыж” ў г.Гродна.

Сумеснай справай Э.Ажэшкі і А.Тальгейма стала стварэнне ў 1907 г. таварыства аматарў драматычнага і музычнага мастацтва “Муза”. Таварыства ўзначальваў А.Тальгейм, Э.Ажэшка была яго ганаровым членам . А.Тальгейм пабудаваў дом на скрыжаванні вуліц Сафійскай і Польнай. Менавіта там ладзіліся тэатральныя пастаноўкі і музычныя вечарыны таварыства. Іх сумесная праца доўжылася да восені 1909 г., пакуль Э. Ажэшка цяжка не захварэла. У апошні дзень жыцця пісьменніцы ўрач А.Тальгейм быў каля яе.

Пасля смерці пісьменніцы быў арганізаваны камітэт па зборы сродкаў на стварэнне помніка, у склад Якога ўваходзіў і А.К. Тальгейм.




М.Канапніцкая
М.Канапніцкая (1842-1910) – польская пісьменніца-паэ...
Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч (1840-1900) – паэт, удзельнік рэ...
Людвіг Маркавіч Заменгоф
Людвіг Маркавіч Заменгоф (1859-1917 г.) - лекар, аўт...
Эльвіра (Міхаіл) Францавіч Андрыёллі
Эльвіра (Міхаіл) Францавіч Андрыёллі (1836-1893) – м...