Францішак Багушэвіч

Францішак Багушэвіч (1840-1900) – паэт, удзельнік рэвалюцыі 1863 года.

“Каралевай жывога слова і пакутлівай праўды” называў беларускі паэт Элізу Ажэшка. Ажэшка падтрымлівала беларускае слова Багушэвіча, заахвочвала яго пісаць па-беларуску.

Ажэшка і Багушэвіча збліжала супольнасць грамадзянскіх ідэалаў і палітычных арыентацый і, бясспрэчна, свядомае разуменне патрыятычнага абавязку – сумленна служыць роднай Бацькаўшчыне.

Аб іх першым знаёмстве Э.Ажэшка напісала ў лісце да Я.Карловіча 2 лістапада ў 1887 г.: ”Тры тыдні назад быў у мяне ваш добры знаёмы з Вільні – спадар Багушэвіч. Я з вялікай прыемнасцю правяла з ім некалькі гадзін. Ён чытаў мне свае беларускія паэтычныя творы і даў мне нават іх копію з асобнымі вершыкамі, таксама да мяне ці для мяне…”

Наступныя іх сустрэчы адбыліся ў 1888, 1889, 1892 гадах. А 7 (19) красавіка 1894 года Францішак па неспадзяванай, магчыма, судовай справе апынуўся ў Гародні і, вядома, не мінуў нагоды завітаць да Ажэшкі, якая жыла тады па вуліцы Садовай у драўляным домку гродзенскага адваката Станіслава Нагорскага. Сустрэча адбылася надзвычайна цёплай, да таго ж Багушэвіч пазнаёміўся і з мужам Э.Ажэшкі –
С. Нагорскім.




Родионова Елизавета Алексеевна
По сути, стимулирование коммьюнити экономит стратеги...
Милонова Татьяна Васильевна
Социальный статус неестественно позиционирует компле...
Марыя Абрэмбская (Сямашка)
Марыя Абрэмбская (Сямашка) (1853-1916) - памочніца, ...
М.Канапніцкая
М.Канапніцкая (1842-1910) – польская пісьменніца-паэ...