Генрых Сянкевіч

Генрых Сянкевіч
Генрых Сянкевіч (1846-1916) – польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1905)
У 1905 годзе сярод кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў вобласці літаратуры былі імёны адразу дзвух польскіх пісьменнікаў: Э.Ажэшкі і Г.Сянкевіча.
Большасць членаў Камітэта прапанавала ўручыць прэмію Сянкевічу, меншасць хацела падзяліць яе паміж дзвума пісьменнікамі. Яны, між іншым, сцвярджалі, што Сянкевіч у любым выпадку ўжо вядомы ў Польшчы, а ўзнагароджанне роўнай з ім пісьменніцы прывядзе да заслужанага росту яе папулярнасці.
Адсутнасць узаемнай сымпатыі ў пісьменнікаў не перашкодзіла Ажэшцы заўважыць мастацкае майстэрства Сянкевіча. Яна падкрэсліла, што ён прадставіў у сваіх творах філасоўскую і духоўную сутнасць чалавечага лёсу. Пазней яна абараняла каштоўнасць працы Сянкевіча, называючы яго “найвялікшым мастаком”.
Ажэшка ўсведамляла, што як празаік яна не можа параўнацца з Сянкевічам з пункту гледжання чытацкай аўдыторыі, папулярнасці ў выдаўцоў і сумы ганарараў.
На некалькі гадоў старэйшы за Сянкевіча, Ажэшка раней пачала свой літаратурны шлях. У год дэбюту Сянкевіча (1869) яна ўжо была аўтарам двух друкаваных раманаў (“Апошняе каханне” , “З жыцця рэалісты” ), некалькіх апавяданняў (“Малюнак голаду” , “Пачатак рамана” і інш.). Аднак, Сянкевіч набіраў усё большую папулярнасць з кожным годам. У тым жа дэбютным годзе першая “сустрэча” паміж Сянкевічам і Ажэшка адбылася зусім нечакана. Малады пісьменнік працаваў над сваім першым раманам, калі Ажэшка друкавала ў штотыднёвіку раман “У клетцы”. Чытанне гэтага твора выклікала наступнае разважанне Сянкевіча: “Клянуся, што я не скраў яе матывы, і, здаецца, ён вельмі падобны на мой, толькі што яе раман паходзіць будзе больш з неба, мой – з зямлі; там анёлы ўпалі і яны дасканалыя, у мяне героі – людзі”.
Асабіста Ажэшка пазнаёмілася з Сянкевічам падчас свайго знаходжання ў Варшаве ў 1880 г.
Прэмія была прысуджана Сянкевічу ў 1905 годзе, а праз год Ажэшка адзначала свой 40-гадовы юбілей саёй літаратурнуй дзейнасці. Аднак усе цырымоніі былі перанесены на 1907 год. Сянкевіч жа прысвяціў Ажэшцы свой раман “Званар” з наступнымі словамі: “Элізе Ажэшцы ў знак пашаны за яе талент і грамадзянскія заслугі”.
Апошнім учынкам для Сянкевіча з боку Ажэшкі была арганізацыя вечара, прысвечанага аўтару Трылогіі, у таварыстве гродзенскай “Музы” ў сакавіку 1909 г. Апошнія словы аб Ажэшцы ён напісаў у тэлеграме, якую даслаў ў Гродна пасля смерці пісьменніцы: “Я пасылаю вам словы самага глыбокага спачування за страту, якую наш народ і літаратура панеслі ў сувязі са смерцю вялікага патрыёта і выдатнага аўтара”.
https://bazhum.muzhp.pl/media/files/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1956-t47-n4/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1956-t47-n4-s474-509/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1956-t47-n4-s474-509.pdf