Сучаснікі

Жыццё і дзейнасць Э. Ажэшкі складалася з кантактаў з вялікай колькасццю дзеячаў культуры, навукі, грамадскай і палітычнай актыўнасці, а таксама “простых” жыхароў тых мясцін, дзе жыла пісьменніца, асабліва – жыхароў Гродна. Актыўная жыццёвая пазіцыя Э. Ажэшкі, шырыня мыслення, вялікая здольнасць і прага да ўсведамлення і прадукцыйнага выкарыстання найноўшых грамадскіх ідэй, уключала дзеячку ў гушчар палітычных, грамадскіх і культурных падзей і працэсаў. На дадзенай старонцы вы даведаецеся пра людзей, якія адыгралі значную ролю ў жыцці славутай пісьменніцы.