Першая сустрэча бенефіцыяраў міжнароднага праекта

Першая сустрэча бенефіцыяраў міжнароднага праекта


17 верасня 2020 года адбылася першая сустрэча бенефіцыяраў міжнароднага праекта, які рэалізуецца кафедрай замежных моў і кафедрай турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы ў рамках Праграмы Трансгранічнага Супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2014-2020 сумесна з Універсітэтам у Беластоку. Рэалізацыя праекта “Захаванне гісторыка-культурнай памяці Элізы Ажэшкі і Людвіка Заменгофа ў Гродне і Беластоку” пачалася з установачнай відэаканферэнцыі, на якой удзельнікі вызначыліся з новым парадкам рэалізацыі праекта і ўзгаднілі асноўныя змены.

З беларускага боку ўдзельнікамі відэаканферэнцыі сталі супрацоўнікі рабочай групы праекта – Святлана Ганчар, Віт

аль Карнялюк, Алена Нялепка, Святлана Фядута. Польскі бок прадставілі прафесар Ганна Яніцкая і доктар Гражына Давідовіч.
Праект прадугледжвае папулярызацыю імя і творчасці польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, развіццё турыстычнага патэнцыялу Гродна і Гродзенскай вобласці. Не менш важнай задачай праекта з’яўляецца папулярызацыя ведаў пра Людвіка Замэнгофа, польскага ўрача-акуліста і лінгвіста, вядомага як стваральніка эсперанта – найбольш паспяховай са сканструяваных міжнародных моў. Лінія яго жыцця цесна звязала Гродна і Белаток: у гэтых гарадах ён жыў і працаваў, а таксама рэалізоўваў сваю мару – ствараў мову, якая аб’яднае ўсіх людзей.