Антоні Каменскі

Антоні Каменскі (1860-1933) – польска-беларускі жывапісец, ілюстратар і графік, сябар Э.Ажэшкі, супрацоўнічаў з часопісам “Tygodnik Ilustrowany”.

Намаляваў партрэт дзяўчыны да апавядання “Анастаз’я” Э.Ажэшкі, надрукаваным у гэтым часопісе. Арыгінал вісеў у пакоі Э.Ажэшкі і пісьменніца штодзённа “віталася” з дзяўчынай. Мастак вуглём намаляваў вядомы партрэт пісьменніцы з апошніх гадоў яе жыцця, пра які Э.Ажэшка сказала: “Сама дзіўлюся, якой сілай інтуіцыі ён адгадаў маю душу. Чытаю саму сябе на гэтым малюнку як з адкрытый кнігі”.




Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч (1840-1900) – паэт, удзельнік рэ...
Іосіф Касцялкоўскі
Іосіф Касцялкоўскі (1833-1895) – урач, блізкі сябар ...
Марыя Абрэмбская (Сямашка)
Марыя Абрэмбская (Сямашка) (1853-1916) - памочніца, ...
Рамуальд Траугутт
Рамуальд Траугутт (1826-1864) – палітычны і ваенны д...