«Хам» (1888)
«Хам» (1888) – гэта псыхалягічны раман, дзеянніякога адбываюцца ў рэаліях і краявідах беларускай вёскі каля Нёмана ў XIX стагодздзі. Э.Ажэшка, паказваючы глыбіню пачуцьцяў «хама», дае пранікнёнае даследаванне псыхікі сялянскага чалавека.
Твор раскрывае гуманістычныя ідэі, паказвае непаўторную вартасць чалавека. Героем жыцця пісьменніца робіць простага чалавека з народа, выяўляе яго гуманістычную сутнасць – розум, працавітасць, сумленнасць, высокае пачуцце чалавечай годнасці.
На беларускую мову твор быў перакладзены некалькі разоў: 2000 г., Беларускі кнігазбор, пераклад Ядвігі Бягінскай, 2009 – Мастацкая літаратура, пераклад Ядвігі Бягінскай, 2016 – Мая беларуская кніга.
Некалькі разоў раман быў экранізаваны.
Над Нёманам (1887)
Раман Элізы Ажэшкі апісвае панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гародні і Вільні пасля паўстання 1863—1864 гадоў
Людзі і кветкі над Неманам (1888-1891)
У 1888 годзе на старонках навукова-этнаграфічнага часопіса “Вісла” быў надрукаваны нарыс Элізы Ажэшкі “Людзі і кветкі над Нёманам”.
“Шляхам Элізы Ажэшка“ У Гродне Эліза Ажэшка правяла большую частку свайго жыцця. Пазнаёміцца з Гродна з перспектывы асабістай гісторыі ў ім Элізы Ажэшка запрашае наш фільм.
У галодныя гады (1866)
Першай працай Э.Ажэшкі, якая была надрукавана, было апавяданне “У галодныя гады”