Над Нёманам (1887)

Раман Элізы Ажэшкі апісвае панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гародні і Вільні пасля паўстання 1863—1864 гадоў. Упершыню раман надрукаваў «Tygodnik Ilustrowany». У нумарах ад студзеня да снежня 1887 году раман друкаваўся часткамі. Асобнай кнігай твор быў выдадзены ў 1888 годзе.
У рамане ўзняты вострыя праблемы, якія не страцілі сваёй актуальнасці сёння: уменне чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, маральная адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, за вынікі працы на зямлі. У творы востра прадстаўлена праблема пакаленняў, прывязанасці да роднага краю і вернасці бацькоўскаму дому. Асаблівае мейсца ў творы займае тэма кахання.
Упершыню раман быўперакладзены на беларускую мову ў 2003 годзе Анатолем Бутэвічам (“Выдавецтва “Мастацкая літаратура”). У 2020 годзе раман выйшаў ужо пад адной вокладкай з перакладам збора апавяданяў Gloria victis (“Беларускі кнігазбор”).
“Шляхам Элізы Ажэшка“ У Гродне Эліза Ажэшка правяла большую частку свайго жыцця. Пазнаёміцца з Гродна з перспектывы асабістай гісторыі ў ім Элізы Ажэшка запрашае наш фільм.

«Хам» (1888) – гэта псыхалягічны раман, дзеянніякога адбываюцца ў рэаліях і краявідах беларускай вёскі каля Нёмана ў XIX стагодздзі

У 1888 годзе на старонках навукова-этнаграфічнага часопіса “Вісла” быў надрукаваны нарыс Элізы Ажэшкі “Людзі і кветкі над Нёманам”.

Раман Элізы Ажэшкі апісвае панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гародні і Вільні пасля паўстання 1863—1864 гадоў